Карбалевіч: бліжэйшым часам Папа ў Беларусь наўрадці прыедзе
У Беларусі вялікая каталіцкая абшчына, якую дагэтуль не наведаў ніводны Папа Рымскі, хаця рымскія Пантыфікі нават наведваюць краіны, дзе меншая каталіцкая абшчына. Галоўная прычына гэтага – канфлікт Каталіцкага Касцёла з Рускай Праваслаўнай Царквой, мяркуе беларускі палітолаг Валер Карбалевіч.
“Расейскі патрыярх лічыць Беларусь кананічнай тэрыторыяй праваслаўя. Без згоды патрыярха Кірыла такі візіт адбыцца не можа. І Ватыкан не хоча праблемаў, і беларускія ўлады не хочуць канфлікту з кіраўніцтвам РПЦ”, – адзначыў ён, паведамляе “Белсат”.
Пагоршыў дачыненні паміж Каталіцкім Касцёлам і РПЦ і ўкраінскі крызіс, мяркуе палітолаг. “Таму я з цяжкасцю ўяўляю, што кіраўніцтва Рускай Праваслаўнай Царквы дасць такі дазвол. Канфлікт даволі востры, вырашаецца ўжо некалькі дзесяцігоддзяў, і я пакуль не бачу яго вырашэння. Таму бліжэйшым часам верагоднасць візіту Папы не вельмі вялікая”, – заявіў Валер Карбалевіч.
Разам з тым ён не выключае верагоднасці візіту ў Ватыкан прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, які тым не менш можа быць ускладнены неўязным статусам кіраўніка дзяржавы ў краіны ЕС.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)