Тэндар на стварэнне нацыянальнага футбольнага стадыёна абвесцяць у канцы тыдня

futМіжнародны тэндар на праектаванне і будаўніцтва нацыянальнага футбольнага стадыёна ўмяшчальнасцю 33 тыс. месцаў абвесцяць ўжо ў канцы тыдня. Пра гэта стала вядома падчас даклада кіраўніку дзяржавы, які 17 сакавіка агучыў старшыня асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола» Сяргей Румас.

Старшыня асацыяцыі, у прыватнасці, праінфармаваў прэзідэнта аб тэмпах прасоўвання работ па будаўніцтву стадыёна, піша БелТА.

Акрамя таго, Аляксандру Лукашэнку далажылі аб бягучай сітуацыі ў футбольнай галіне. Вядзецца, напрыклад, арганізацыя правядзення чэмпіянату Еўропы па футболе сярод дзяўчат да 17 гадоў. Яго фінальная частка адбудзецца ў Мінску.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі