У Іспаніі прайшла шматтысячная дэманстрацыя супраць абортаў
У Мадрыдзе 14 сакавіка тысячы людзей з розных куткоў Іспаніі прынялі ўдзел у маштабным маршы ў абарону жыцця, жанчыны і мацярынства.
Удзельнікі акцыі патрабавалі ад уладаў зрабіць больш жорсткім заканадаўства ў галіне абортаў. Яны нагадалі аб абяцаннi кіруючай «Народнай партыі» прыняць новы закон, якi абмяжуе магчымасці зрабіць аборт.
Увосень 2014 года прэм’ер-міністр Іспаніі Марыяна Рахой заявіў аб адмове ўрада прыняць жорсткі закон пра аборт. Два гады ў краіне распрацоўваўся дакумент, які дазваляе аборт толькі ў выпадку згвалтавання або сур’ёзнага рызыкі здароўю маці. Адзін з яго лабістаў – міністр юстыцыі Альберта Руіс-Гальярдон – падаў у адстаўку.
«Народная партыя» паабяцала толькі ўнесці ў заканадаўства забарону дзяўчыне, малодшай 16 гадоў, зрабіць аборт без дазволу бацькоў, але і гэта не было прынята парламентам.
Марш прайшоў па цэнтры іспанскай сталіцы. У канцы акцыі ўдзельнікі ўшанавалі хвілінай маўчання памяць ўсіх дзяцей, хто не нарадзіўся.
Усяго ў Іспаніі штогод робяць каля 100 тыс. абортаў.
Па матэрыялах sedmitza.ru
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У МінДВ адкрылі аддзяленне царкоўнага мастацтва 07.07.2022 15:24
- У Мінску затрымалі пастара царквы «Новы Запавет» і арыштавалі ягоную жонку 07.07.2022 09:00
- Расійскі мітрапаліт заклікаў спыніць кровапраліццё на ўкраінскай зямлі пасля абстрэлу РФ 06.07.2022 09:25
- У Брэсце прайшоў маштабны крыжовы шлях 05.07.2022 19:50
- У Жыровічах асвяцілі самы вялікі ў Беларусі звон 05.07.2022 15:21
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)