У Мінску абмяркуюць сацыяльную адказнасць хрысціян

socialnajaУ Мінску 18 сакавіка пройдзе круглы стол “Сацыяльная адказнасць хрысціян: словы і справы”, які ладзіць партал “КРЫНІЦА.INFO” і грамадская ініцыятыва “Супольнасць хрысціянскіх журналістаў і блогераў”.

Будуць абмеркаваны прычыны, якія падштурхоўваюць хрысціян да праяўлення сацыяльнай адказнасці, грамадскія выклікі, якія існуюць у Беларусі, а таксама заканадаўчыя ўмовы і  іншыя акалічнасці, які ўплываюць на сацыяльную дзейнасць вернікаў і цэркваў. Удзельнікі паседжанная таксама змогуць падзяліцца вопытам уласнай сацыяльнай і грамадскай працы.

Да ўдзелу запрошаны святары, тэолагі, юрысты, супрацоўнікі служэнняў і грамадскіх арганізацый, прадстаўнікі ўстаноў адукацыі, журналісты і іншыя зацікаўленныя. Сустрэча адбудзецца па адрасе:  Бельскага, 15  у Мінску, пачатак 18 гадзін. Тэлефон для даведак: +375447712460, электронная пошта: redaktor.krynitsa@gmail.com

На паседжанні за круглым сталом таксама будуць падведзены вынікі інфармацыйна-навучальных семінараў для хрысціянскіх журналістаў і блогераў, што праходзілі ў Мінску. Апошні такі семінар адбыўся 7 сакавіка.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі