Крэдыты кліентаў ЗАТ “Дэльта Банк” возьмуць на пошце і ў іншых банках

deltaУ ЗАТ “Дэльта Банк” 18 сакавіка афіцыйна паведамілі пра тое, што пагашэнне крэдытаў кліентамі можа ажыццяўляцца на пошце і ў іншых банках.

“У сувязі з закрыццём цэнтраў банкаўскіх паслугаў “Дэльта Банка”, пагашэнне крэдытаў неабходна ажыццяўляць праз аддзяленні “Белпошты”, а таксама праз банкаматы, інфакіёскі і каналы дыстанцыйнага абслугоўвання ў сетцы інтэрнэт банкаў – удзельнікаў сістэмы” Разлік “(АРІП)”, – паведамляецца на сайце deltabank.by.

З 18 сакавіка Нацыянальны банк адклікаў ліцэнзію ЗАТ “Дэльта Банка” на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці ў сувязі “з невыкананнем асобных ліцэнзійных патрабаванняў, а таксама стварэннем фінансавага становішча, якое пацягнула невыкананне банкам абавязацельстваў перад укладчыкамі і іншымі крэдыторамі”.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі