“Крынічка”. Сшытак у клетачку – Аб адным зярняці
“Крынічка” працягвае публікацыю сусветнай хрысціянскай класікі. Спецыяльна для дзетак – апавяданні каталіцкага святара-пісьменніка – Яна Твардоўскага.
Яго творы ўжо папулярныя ў многіх краінах свету і перакладзеныя на 15 моваў, у тым ліку і на беларускую. Яго імя нададзена больш чым 200 школам Польшчы. А сярод шматлікіх узнагарод святар найбольш цаніў званне Кавалера Ордэну Ўсмешкі – міжнароднай ўзнагароды, якая ўручаецца за дзеянні, якія прыносяць дзецям радасць.
Ксёндз Ян пісаў і вершы, і прозу: светла і проста аб веры і Госпадзе, так каб было зразумела нават самым маленькім. Яго апавяданні для ўсёй сям’і: для чытання разам, для разважання і для радасці. Яны напоўненыя бесклапотным гумарам, яны добрыя і шчырыя як дзеці, якіх ксёндз Ян вельмі любіў. Яны кажуць, што Госпад гэта добры сябар і пазнаёміцца з Ім трэба яшчэ ў дзяцінстве.
Аб адным зярняці
Адна дзяўчынка, якая ўвесь час жыла ў Радаме, упершыню прыехала ў Варшаву, каб наведаць заапарк.
– Што табе спадабалася ў гэтым заапарку? – спытаў тата, калі яна вярнулася і піла гарбату з малаком.
Дзяўчынка не ведала, што адказаць, таму тата пачаў падказваць:
– Можа, белы палярны мядзьведзь з выцягнутым ілбом і маленькімі вушамі, з поўсцю на падэшвах, каб не паслізнуцца на лёдзе?
– Можа, слон, які здаецца голым, хоць на самай справе голыя ў яго толькі падэшвы?
– Можа, кенгуру з торбай на пузе?
– Усё гэта я ведала, – адказала дзяўчынка, – але больш за ўсё мне спадабаўся маленькі шэры верабей з чорным горлам і белай плямкай пад вокам, які скакаў па сцежцы ў заапарку.
Гэтая дзяўчынка ўзгадалася мне, калі я чытаў, што Пан Езус гаварыў не толькі аб анёлах і аблоках, але і аб адным малым зярняці. Ён гаварыў не толькі аб святыні ў Ерузалеме, але і аб матулі, якая замешвае цеста, трымаючы драўляную лыжку ў руцэ.
Бо што гэта было б, калі б нехта ўзіраўся ў высокія зоркі, але не хацеў есці яечні?
Бо што было б, калі б нехта хацеў паляцець на неба, але не паклаў бы нажнічак на сваё месца?
Пераклад Вольгі Севярынец
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Гомельскай епархіі выдалі цікавы каляндар пра мясцовых святых 12.08.2022 06:08
- У Кіеве суд пачаў разглядаць справу пра захоп храма УПЦ 11.08.2022 17:49
- Пробашча парафіі ў Лынтупах Аляксандра Барана арыштавалі на 17 сутак 10.08.2022 07:15
- «Не памрэ тваё імя» — Выйшла кніга пра памерлую настаяцельніцу Полацкага манастыра 10.08.2022 04:44
- З’явіўся анонс святкавання Дня памяці Манефы Гомельскай 09.08.2022 20:26
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)