Нацбанк Беларусі адклікаў ліцэнзію ЗАТ “Дэльта Банк”

нацбанкПраўленне Нацыянальнага банка Беларусі з 18 сакавіка адклікае ліцэнзію на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці ў ЗАТ “Дэльта Банк”. Як паведамілі ў Нацбанку, гэта звязана з невыкананнем банкам асобных ліцэнзійных патрабаванняў і стварэннем фінансавага становішча, што прывяло да невыкананне ЗАТ “Дэльта Банк” абавязацельстваў перад укладчыкамі і іншымі крэдыторамi.

У Нацбанку растлумачылі, што вяртаць фізічным асобам сродкi ў беларускіх рублях і замежнай валюце, размешчаныя на рахунках і (або) ва ўклады (дэпазіты) у ЗАТ “Дэльта Банк”, будуць у адпаведнасці з законам “Аб гарантаванай кампенсацыі банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб “.

Пра месца і часу прыёму ад фізічных асоб заяў аб выплаце кампенсацыі банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) Агенцтва па гарантаванай кампенсацыі банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб паведаміць у рэспубліканскіх СМІ.

Да гэтага Нацбанк Беларусі з 12 сакавіка ўвёў у ЗАТ “Дэльта Банк” часовую адміністрацыю па кіраванні банкам – на падставе аналізу паказчыкаў дзейнасці банка i ў сувязі з прызнаннем неплацежаздольным АТ “Дэльта Банк” (Украіна).

 

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі