Пенсіянер адкрыў у Клімавічах нелегальны абменнік

obmenПенсіянер адкрыў у Клімавічах нелегальны пункт абмену валют.

Правапарушальніка ўдалося злавіць на месцы злачынства. Па месцы жыхарства валютчыка былі выяўленыя вялікія сумы грошай – больш за 2100 долараў і 130 тыс. расійскіх рублёў, а таксама каля 90 млн рублёў, растлумачылі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Магілёўскага аблвыканкама.

У дачыненні да мужчыны складзены адміністрацыйны пратакол. Дакумент накіраваны для разгляду ў суд.

Валютчыкі пагражае штраф ад 50 да 150 базавых велічынь, магчымая канфіскацыя ўсіх грашовых сродкаў, якія знаходзяцца ў мужчыны падчас здзяйснення правапарушэння.

З пачатку 2015 ў Беларусі складзена 34 адміністрацыйных пратакола па фактах парушэння валютнага рэгулявання.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі