У Зэльве пры храме будзе ландшафтна-паркавая зона
Прыхаджане праваслаўнага храма Святой Жывадайнай Тройцы ў Зэльве завяршаюць стварэнне ландшафтна-паркавай зоны пры святыне. 16 сакавіка пачаліся фінішныя працы ў рамках экалагічнага праекта, мэта якога – стварэнне пры прыходзе дэманстрацыйнай паказальнай базы.
Больш за сорак чалавек падключыліся да высаджвання кедравай прысады і дэндрарыя, усталяванню мармуровага разьбянога крыжа з паўрэльефным распяццем, парадкаванню дзіцячай гульнявой пляцоўкі. Па заканчэнні праекта ён будзе прэзентавацца на епархіяльным узроўні, паведамляе orthos.org.
Епіскап Гомельскі і Жлобінскі Стэфан ў суправаджэнні кіраўніка аддзела па архітэктуры і будаўніцтву Гомельскай епархіі пратаіерэя Георгія Тура 17 сакавіка наведаў будаўнічыя пляцоўкі Добрушскага благачыння. Уладыка Стэфан праінспектаваў вядзенне рэстаўрацыйных працаў у Свята-Іаана-Кармянскім жаночым манастыры ў Карме, будаўніцтва храма Алега Бранскага ў Добрушы і храма Успення Найсвяцейшай Багародзіцы ў вёсцы Жгунь, а таксама наведаў храм свяціцеля Мікалая Цудатворца ў вёсцы Насовічы, дзе гостра стаіць пытанне хутчэйшага пераадолення наступстваў пажару і аднаўлення паўнавартаснага прыходскага і літургічнага жыцця, паведамляе eparhiya.by.
Работнікі дапаможнай гаспадаркі Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра сабраліся 15 сакавіка на Літургію ў храме Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы ў вёсцы Міжэвічы, – некаторы час таму такія сходы на малітве ў Вялікім посце сталі ў калектыве традыцыйнымі, паведамляе eparhia.by.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Выйшла кніга пра біблійны канон у хрысціянскіх канфесіях 20.05.2022 16:15
- У Жыровічах праходзяць урачыстасці ў гонар абраза Маці Божай 20.05.2022 15:00
- Пінскай епархіяй будзе часова кіраваць архіепіскап Брэсцкі 19.05.2022 19:20
- Гродзенскага святара, які публікаваў гімн «Магутны Божа», звольнілі з прыхода 19.05.2022 14:52
- У Нігерыі мусульмане забілі камянямі студэнтку-хрысціянку па абвінавачванні ў богахуленні 19.05.2022 14:08
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)