Вынікі студзеня-лютага: ВУП Беларусі знізіўся на 0,6%

vvpУ студзені-лютым валавы ўнутраны прадукт (ВУП) Беларусі ў студзені-лютым 2015 года знізіўся на 0,6% адносна такога ж перыяду мінулага года. Гаворка ідзе пра Br122 трлн 49, 1 млрд – такія паказчыкі агучыў 18 сакавіка Нацыянальны статыстычны камітэт.

Прадукцыйнасць працы па ВУП (без мікраарганізацыяў і малых арганізацыяў без ведамаснай падпарадкаванасці) склала Br14,2 млн, павялічыўшыся ў параўнанні са студзенем-лютым 2014-га на 0,5%, аднак прамысловай прадукцыі выраблена на Br110 трлн 915,8 млрд, – на 5,8% менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

Назіраецца прырост – 5,4% – у сельскагаспадарчай галіны: у цэлым у гаспадарках усіх катэгорыяў вырабленая прадукцыя на Br12 трлн 62,7 млрд. Інвестыцыі ў асноўны капітал склалі Br29 трлн 102, 2 млрд.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі