23 сакавіка стартуе акцыя ў абарону жыцця, маральнасці і сям’і

fFiqI2Y3pq4 (1)

Міністэрства аховы здароўя і Беларуская Праваслаўная Царква выступілі ініцыятарамі правядзення духоўна-асветніцкай акцыі “Разам – у абарону жыцця, маральнасці і сямейных каштоўнасцяў”.

Акцыя стартуе ў Мінску 23 сакавіка і пройдзе ва ўсіх рэгіёнах Беларусі, але ў розныя дні. Галоўны акушэр-гінеколаг Міністэрства аховы здароўя Святлана Сарока распавяла, што ў гэтыя дні ў рэгіёнах не будзе праводзіцца штучнае перапыненне цяжарнасці. «Гэта не тычыцца аказання экстранай неадкладнай дапамогі пры цяжарнасці, калі існуе пагроза жыццю”, – падкрэсліла яна, паведамляе БелТА.

У праграме акцыі пройдуць прэс-канферэнцыі з удзелам медыкаў, святароў, псіхолагаў, псіхатэрапеўтаў, работнікаў устаноў адукацыі.

Арганізатары акцыі хочуць прыцягнуць грамадскую ўвагу да пытанняў сям’і, павелічэння нараджальнасці, скарачэння колькасці абортаў, фарміравання ў моладзі пазітыўнага стаўлення да сямейных каштоўнасцяў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі