Арганізатары Дня Волі могуць падаць на Мінгарвыканкам у суд

янукевічАрганізатары акцыі «Дзень Волі» абмяркуюць магчымасць падаць на Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт у суд або звярнуцца ў пракуратуру. Пра гэта заявіў падчас прэс-канферэнцыі ў Мінску старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, перадае карэспандэнт КРЫНІЦА.INFO.

Па беларускім заканадаўстве Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт меў права дазволіць або забараніць правядзенне акцыі «Дзень Волі», але права змяняць фармат акцыі ў яго не было. «Мы абмяркуем магчымасць звярнуцца ў суд або пракуратуру з абскарджаннем рашэння Мінгарвыканкама. У любым выпадку, відавочна, што суд не разгледзіць такі зварот да 25 сакавіка, так што час на разважанні ў нас ёсць», – сказаў Аляксей Янукевіч.

Мінскія гарадскія ўлады далі дазвол на правядзенне акцыі «Дзень Волі» 25 сакавіка. Пры гэтым быў перанесены час яе пачатку. Збор удзельнікаў акцыі адбудзецца ў 15:00 каля кінатэатра «Кастрычнік», пачатак шэсця – у 16:00, заканчэнне мітынгу – у 18:00.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі