Дзень Волі прапануюць зрабіць дзяржаўным святам

хомічДзень Волі, які адзначаецца ў гонар абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1918 годзе, прапануецца зрабіць дзяржаўным святам. Пра гэта 20 сакавіка паведаміла журналістам старшыня аргкамітэту па стварэнні грамадскага аб’яднання «Маладыя хрысціянскія дэмакраты» Марына Хоміч, перадае карэспандэнт КРЫНІЦА.INFO.

«Падчас акцыі аргкамітэт пачне збор подпісаў за тое, каб у Беларусі Дзень Волі зрабілі дзяржаўным святам. За прыняцце такога рашэння змогуць падпісацца ўсе ўдзельнікі шэсця», — патлумачыла Марына Хоміч.

Марына Хоміч таксама заклікала ахвотных далучыцца да акцыі не паддавацца на правакацыі ў сацыяльных сетках. Лідар МХД звярнула ўвагу на тое, што акцыя пачнецца 25 сакавіка менавіта ў 15:00. Усе заявы аб змене часу будуць ілжывымі і правакацыйнымі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі