Касцёл чакае выдзялення ўчастка для будаўніцтва тэалагічнай акадэміі ў Мінску

7Канферэнцыя каталіцкіх біскупаў Беларусі спадзяецца, што на наступным тыдні ў Мiнгарвыканкаме прымуць рашэнне аб выдзяленні ўчастка зямлі для будаўніцтва тэалагічнай акадэміі ў сталіцы.

Афіцыйны запыт аб выдзяленні зямлі быў накіраваны ў Мінгарвыканкам каля двух тыдняў таму, перадае БелаПАН.

Ініцыююць стварэнне каталіцкай тэалагічнай акадэміі беларускія біскупы, а ідэю прапанаваў кардынал Тарчызіо Бэртонэ, у 2008 годзе падчас наведвання Беларусі ў якасці дзяржсакратара Святога пасаду.

Дакументы на рэгістрацыю Мінскай тэалагічнай акадэміі імя святога Яна Паўла ІІ падпісаны 17 лютага.

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі