Лябедзька: Арганізатары Дня Волі не паддаліся на правакацыю ўладаў

амбасада нямцоу 10Рашэнне Мінгарвыканкама аб пераносе часу пачатку акцыі «Дзень Волі» можна расцэньваць як палітычную правакацыю, аднак мы на яе не паддамося. Пра гэта заявіў 20 сакавіка старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, перадае карэспандэнт КРЫНІЦА.INFO.

«Заяўнікі і арганізатары Дня Волі кваліфікуюць дзеянні гарадскіх уладаў як палітычную правакацыю. Гэты крок накіраваны на канфрантацыю, а таксама супраць лібералізацыі краіны. Вельмі шкада, што новы кіраўнік Мінска пачынае сваю дзейнасць такім чынам. Мы выказваем шкадаваньне з гэтай нагоды», — сказаў Анатоль Лябедзька.

«Калі б мы сталі на адзін бок дошкі з гарадской адміністрацыяй, гэта магло б прывесці да супрацьстаяння і агрэсіўным дзеянням з боку сілавых структур. Мы гэтага не хочам, — дадаў Анатоль Лябедзька. — Хацелася б, каб свята хоць бы і не ў тым фармаце, які першапачаткова планаваўся, адбылося і прайшло мірна».

Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч адзначыў, што рашэнне Мінгарвыканкама мела сваёй мэтай спробу сарваць мерапрыемства, не даць магчымасці вялікай колькасці ўдзельнікаў прыйсці. «Аднак мы цвёрда перакананыя, што нацыянальныя каштоўнасці і вернасць ім значна больш моцная за хітрыкі гарадскіх уладаў», — падкрэсліў ён.

«Мы заклікаем кожнага, хто 25 сакавіка ў 15:00 можа вызваліцца, асабліва маладых, прыйсці. Бярыце адгулы! Маладыя людзі — гэта лёс беларускай незалежнасці і дзяржавы. Значэнне акцыі «Дзень Волі» — у вашых руках. Мы заклікаем таксама прыйсці індывідуальных прадпрымальнікаў, каб разам паказаць, наколькі каштоўныя для ўсіх нас беларускія каштоўнасці!» — сказаў лідар ПБНФ.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі