Ватыкан і традыцыяналісты асудзілі біскупа Уільямсана

уільямсанКаталіцкі біскуп-традыцыяналіст Рычард Уільямсан, вядомы сваім адмаўленнем Халакосту, паўторна адлучаны ад Каталіцкага Касцёла. На гэты раз за самавольнае высвячэнне 19 сакавіка ў біскупа святара Жана-Мішэля Фора. Адлучаны ад Касцёла і новавысвечаны біскуп, рукапалажэнне якога тым не менш прызнаецца сапраўдным.

Раней Уільямсана адлучалі ад Касцёла ў 1988 годзе, калі яго высвяціў на біскупа заснавальнік раскольніцкага святарскага брацтва святога Пія Х Марсэль Лефэўр, аднак у 2009 годзе адлучэнне было знята. Брацтва ўзнікла ў 1970 года ў выніку нязгоды з рэформамі Другога Ватыканскага сабора. У 2012 годзе Рычарда Уільямсана выключылі з брацтва за жорсткую крытыку любых стасункаў з Рымам. Выключаны быў і кс. Жан-Мішэль Фор, паведамляе CNA.

Бразільскі біскуп Эдні Гувеа Матузу, у дыяцэзіі якога адбылося некананічнае высвячэнне, выказаў вялікі тугу з гэтай нагоды і заявіў, што яна пагражае адзінству Касцёла.

Брацтва святога Пія Х таксама выступіла з заявай, у якой скасавала біскупскае высвячэнне і заявіла пра шкадаванне, што “дух супрацьстаяння” прывёў біскупа Уільямсана да высвячэння. У брацтве таксама падкрэслілі, што падзеі 19 сакавіка непараўнальна да высвячэння 1988 года.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі