Папа Францыск катэгарычна выказаўся супраць смяротнага пакарання

ppПра тое, што смяротнае пакаранне – гэта недапушчальная форма кары чалавека, нягледзячы на ​​тое, якое б злачынства ён не здзейсніў, катэгарычна выказаўся Папа Францыск 20 сакавіка ў ходзе сустрэчы ў Ватыкане з чальцамі Міжнароднай камісіі супраць смяротнага пакарання.

Выкладаючы свае погляды, пантыфік падкрэсліў, што вышэйшая мера пакарання сама па сабе парушае закон аб недатыкальнасці чалавечага жыцця, паведамляе bbc.co.uk.

Асаблівы акцэнт Папа зрабіў на глыбіннай антычалавечнасьці вынясення і выканання прысудаў да вышэйшай меры пакарання, адзначыўшы, што пакуль яшчэ чалавецтва не вынайшла гуманнага спосабу караць смерцю людзей.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі