У Віцебску і Баранавічах адбыліся праваслаўныя чытанні

baranoУ Віцебскай абласной бібліятэцы 18 сакавіка намаганнямі супрацоўнікаў разгарнуўся гістарычны экскурс «Францыск Скарына: беларускае кнігадрукаванне скрозь прызму часу».

Адзначыўшы ў сваім выступе, што ў апошнія тры гады ў фонд абласной бібліятэкі паступілі больш за 700 кніг Выдавецтва Беларускага Экзархата, дырэктар бібліятэкі Таццяна Адамян заклікала супрацоўнікаў публічных бібліятэкаў участовать у штогадовым рэспубліканскім конкурсе “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання», паведамляе vitprav.by.

З дакладамі выступілі навукоўцы-скарыназнаўцы – дацэнт кафедры ўсеагульнай гісторыі і сусветнай культуры ВДУ Аляксандр Лісаў, навуковы супрацоўнік полацкага Музея беларускага кнігадрукавання Галіна Зуева, першы прарэктар Віцебскай духоўнай семінарыі пратаіерэй Канстанцін Ізафатаў, а таксама супрацоўнік Выдавецтва Беларускага Экзархата Іван Кукс, які прадставіў факсімільнае выданне «Буквара» Спірыдона Собаля.

У Баранавічах 19 сакавіка ў Гарадскую дзіцячую бібліятэку прыйшлі навучэнцы малодшых класаў гімназіі № 5, якім былі прадстаўленыя выстава навінак дзіцячай праваслаўнай літаратуры і мультымедыйная прэзентацыя “Князь Уладзімір: выбар веры”. У бібліятэцы Дома школьніка адбыліся Чытанні твораў дзіцячага пісьменніка Барыса Ганагі, у Цэнтральнай гарадской бібліятэцы на працягу дня працавала выстава-каляндар “Заступнікі зямлі беларускай: памятныя і юбілейныя даты 2015 года”, прайшоў канцэрт царкоўнага хора храма Аляксандра Неўскага пад кіраваннем Ксеніі Калиневіч і паказ фільма “Вандроўкі па праваслаўных святынях Беларусi”, паведамляе pinskeparh.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі