У Віцебску прайшла міжшкольная праваслаўная Алімпіяда, у Барысаве – Чытанні

olompiadaАлімпіяда сярод выхаванцаў нядзельных школ “Кніга, якая адкрывае свет Праваслаўя» прайшла 15 сакавіка ў Віцебску. Удзел узялі 18 выхаванцаў нядзельных школаў Свята-Пакроўскага сабора і яшчэ сямі гарадскіх храмаў.

Удзельнікам алімпіяды, арганізаванай аддзелам рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Віцебскай епархіі пры падтрымцы гарадскога грамадскага аб’яднання «Цэнтр праваслаўнай асветы прапачэснай Еўфрасінні Полацкай», былі прапанаваныя 20 заданняў, якія патрабавалі не толькі ведаў кніг па асновах праваслаўнай культуры і шэдэўраў класічнай літаратуры, але і ўмення лагічна думаць і крытычна ацэньваць прачытанае, паведамляе vitprav.by.

Усе ўдзельнікі атрымаюць сертыфікаты, а шасцёра пераможцаў будуць узнагароджаныя дыпломамі 1, 2 і 3 ступені 19 красавіка на святочным канцэрце выхаванцаў нядзельных школаў падчас XІII Велікоднага фестывалю.

Таксама на фестывалі атрымаюць свае ўзнагароды дыпламанты епархіяльнага конкурса сачыненняў «Мая любімая праваслаўная кніга», у якім удзельнічалі 24 выхаванца нядзельных школаў Віцебска і студыі выяўленчага мастацтва пры Віцебскім абласным палацы дзяцей і моладзі. Пераможцамі ў намінацыях “Сачыненне (эсэ)”, мультымедыйная прэзентацыя (кароткаметражны відэафільм)”,” Ілюстрацыі “сталі 12 удзельнікаў.

VI раённыя вучнёўскія чытання «Мой род – мой народ» адбыліся 16 сакавіка пры праваслаўным храме Дзімітрыя Данскога. Чытанні былі прымеркаваныя да святкавання Дзён праваслаўнай кнігі.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў чытанняў звярнуўся настаяцель храма іерэй Сергій Башкірыі, які затым здзейсніў малебен на добрую справу. Культурная праграма працягнулася тэатралізаванай пастаноўкай пра князя Уладзіміра, паказанай школьнікамі СШ № 24, паведамляе borisoveparhia.by.

Даклады прачыталі школьнікі СШ № 24, Лошніцкай гімназіі і выхаванцы нядзельных школаў пры гарадскіх храмах. Узнагароды атрымалі ўсе ўдзельнікі чытанняў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі