Малітоўная канферэнцыя # ПенуэлБеларусь15 прайшла ў Мінску

gospelМіжнародная малітоўная канферэнцыя # ПенуэлБеларусь15 праходзіла ў Мінску з 12 па 14 сакавіка. Арганізатарамі форуму вернікаў хрысціян Поўнага Евангелля выступілі сталічны Рух Шукальнікаў Бога, «Царква Ісуса Хрыста» і царква «Евангелле Хрыста».

Гасцей з 29 беларускіх гарадоў, а таксама з Літвы і Эстоніі прыняла царква «Евангелле Хрыста». Удзел у малітоўным форуме прынялі прадстаўнікі 20 сталічных цэркваў, спікерамі выступілі лідэр і заснавальнік «Руху шукальнікаў Бога» Сяргей Шыдлоўскі, старэйшы пастар “Царквы Ісуса Хрыста» Зміцер Зяленскі, кіраўнік «Місіі шукальнікаў Бога» Аляксандр Чувіраў, пастар царквы «Евангелле Хрыста» Андрэй Царык, памочнік пастара, лідэр малітоўнага служэння «Царквы Ісуса Хрыста» Таццяна Мураўёва, паведамляе gospel.by.

Служэнні ўключалі ў сябе малітву, ўслаўленне і пакланенне, вывучэнне Божага Слова, сведчанні, малітвы за патрэбы кожнага ўдзельніка, асабісты час з Богам.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі