У царкве «Новае Жыццё» прайшло служэнне аб лідэрстве

SONY DSCНядзельнае служэнне аб лідэрстве ў мінскай царкве «Новае Жыццё» 22 сакавіка ўзначаліў старэйшы пастар Вячаслаў Ганчарэнка.

Падчас служэння, якое з’явілася чарговым у цыкле бачанняў аб лідэрстве, прапаведнік падкрэсліў, што менавіта дарам лідэрства Гасподзь адказвае на патрэбы людзей, паведамляе newlife.by.

«Ісус Хрыстос зрабіў нас валадарным святарствам для таго, каб мы былі ў Яго надзеле, здзяйсняючы разам з Ім справу збаўлення чалавецтва, — нагадаў пастар, — зрабіўшы акцэнт на тым, што, у адрозненне ад свецкіх лідэраў, хрысціянскі лідэр павінен валодаць сэрцам слугі і мець тыя самыя адчуваньні, што і ў Хрысце Ісусе: любоў, спачуванне, цярпенне, гатоўнасць ахвярна служыць людзям, першаснасць іх, а не ўласных, патрэбаў. Таксама Вячаслаў Ганчарэнка распавёў аб сваіх пераадоленнях на шляху да лідэрства.

Наступнае служэнне аб лідэрстве адбудзецца ў царкве «Новае Жыццё» у красавіку.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі