У Вільні памяць Кастуся Каліноўскага ўшанавалі ганаровай вартай і набажэнствам
Памяць Кастуся Каліноўскага ўшанавалі ў Вільні 22 сакавіка, у гадавіну яго пакарання смерцю ў 1863 годзе. Ля памятнага крыжа была выстаўлена ганаровая варта, адслужана памінальная імша і ўскладзены кветкі. Каліноўскі быў павешаны як адзін з кіраўнікоў антырасейскага паўстання ў часы Расійскай Імперыі на тэрыторыі цяперашніх Літвы і Беларусі.
Як перадае delfi.lt, мерапрыемствы ў памяць ушанаванага ў Беларусі і Літве змагара за свабоду пачаліся ў 12-й гадзіне каля мемарыяльнай дошкі Кастуся Каліноўскага на вул. св.Игната, 11 у Вільні, дзе выступілі палітычныя і грамадзянскія дзеячы. Затым адбылося шэсце да месца на Лукішкскай плошчы, дзе царскімі войскамі быў пакараны палітык. Каля Крыжа памяці Каліноўскага адбыліся жалобны мітынг і ўскладанне кветак. Затым каталіцкія святары правялі памінальнае набажэнства. У 13:00 Міністэрства абароны Літвы выставіла ганаровую варту каля Крыжа.
Арганізатарамі акцыі памяці выступілі Таварыства беларускай культуры ў Літве, Беларуская Нацыянальная памяць, Асацыяцыя “Крывія”, Віленскае Беларускае таварыства палітычных вязняў і ссыльных сумесна з Міністэрствам абароны Літоўскай Рэспублікі і Віленскай мэрыяй.
Кастусь Каліноўскі вядомы як адзін з лідэраў паўстання, якое ўспыхнула ў 1863 годзе ў часы Расійскай Імперыі на тэрыторыі цяперашніх Літвы і Беларусі. Ва ўмовах жорсткага процідзеяння урадавых сіл, Кастусь Каліноўскі кіраваў паўстанцамі, знаходзячыся ў падполлі, аж да свайго арышту ў канцы студзеня 1864. З турмы Каліноўскі звяртаўся да народа з «Пісьмамі з-пад шыбеніцы», у якіх не прызнаваў расійскую ўлада сваёй для беларусаў і заклікаў беларускі народ ваяваць «за свайго Бога, за сваё права, … за сваю Радзіму”.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)