Беларусь прыме ўдзел у акцыі “Гадзіна Зямлі”
28 сакавіка з 20:30 да 21:30 Беларусь далучыцца да міжнароднай экалагічнай акцыі “Гадзіна Зямлі”, паведамілі ў міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. У Мінску, Гомелі, Гродне, Брэсце і Баранавічах згасне падсвятленне будынкаў, пройдуць вулічныя акцыі для прыцягнення ўвагі да праблем змены клімату.
Так, у Мінску на адну гадзіну будзе адключана падсветка будынкаў праспекта Незалежнасці і Пераможцаў, Нацыянальнай бібліятэкі, гандлёвага цэнтра “Сталіца”, некаторых універсітэтаў, у Маскоўскім раёне не будуць падсвятляцца ўстановы адукацыі. Акцыю падтрымалі міністэрства ўнутраных і замежных спраў, культуры, спорту і турызму, энергетыкі, перадае БелТА.
Таксама аператар мабільнай сувязі МТС адключыць святло ў сваіх офісах па ўсёй краіне, кампанія “Велком” усталявала спецыяльныя кантэйнеры для ўтылізацыі батарэек у сваіх цэнтрах продажу і абслугоўвання.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)