Гарадзенскія студэнты паабедалі з семінарыстамі ў Жыровічах

zelvaПаломніцкую паездку да праваслаўных святыняў – у Свята-Успенскі Жыровіцкі мужчынскі манастыр і ў храм архангела Міхаіла ў вёсцы Сынкавічы – здзейснілі 21 сакавіка студэнты Гродзенскага медуніверсітэта.

У якасці гіда з пілігрымамі паехаў клірык гродзенскага храма Сабора Усіх Беларускіх Святых іерэй Дзмітрый Ляўчук. Па дарозе разам са святаром моладзь глядзела і абмяркоўвала фільмы, паведамляе orthos.org.

У манастырскім комплексе студэнты змаглі агледзіць храмы, памяшканне семінарыі, бібліятэку, музей гісторыі храма і семінарыі, пагутарыць з семінарыстамі 5 курса за агульным сталом у трапезнай. У ходзе экскурсіі, праведзенай прарэктарам семінарыі, некалькі студэнтаў наважыліся акунуцца ў крыніцу ў гонар Серафіма Жыровіцкага.

Наведванне храма сельскімі школьнікі, прымеркаванае да пачатку вясновых канікул, адбылося 20 сакавіка ў Траецкім храме ў Зэльве. Традыцыйна ў пачатку і ў канцы чвэрці школьнікі не проста прыходзяць на Літургію, а і гасцююць у святара, які нязменна дазваляе ім пазваніць у старадаўні звон.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі