На мядзельскай Кальварыі ўпершыню ў Вялікую пятніцу пройдзе Крыжовы шлях

крыж3 красавіка на мядзельскай Кальварыі ўпершыню ў Вялікую пятніцу адбудзецца набажэнства Крыжовага шляху. Яно пачнецца а 15:00 ля ўваходнай брамы Кальварыі.

Пасля заканчэння Крыжовага шляху ў парафіяльным касцёле Маці Божай Шкаплернай а 18:30 адбудзецца літургія Мукі Пана, паведамляе catholic.by.

Між тым у суседняй Нарачы моладзь парафіі святога Андрэя, апостала, падрыхтавала да Вялікай пятніцы разважанні на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту, складзеныя з духоўнай паэзіі Рыгора Барадуліна, і прымеркавала гэта да 80-годдзя з дня нараджэння паэта, якое адзначаецца сёлета.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі