Па вуліцах Баранавічаў прайшоў Крыжовы шлях

baranavichy1Баранавіцкія каталікі 22 сакавіка прайшлі Крыжовым шляхам па вуліцах горада. У набажэнстве ўдзельнічалі святары, законныя сёстры і вернікі з усіх баранавіцкіх парафіяў.

Набажэнства Крыжовага шляху, якое ачоліў дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец, распачалося ля касцёла Узвышэння Святога Крыжа, далей працэсія рушыла па вуліцах Куйбышава, Горкага, Савецкай і Камуністычнай. Вернікі па чарзе неслі вялікі драўляны крыж — сімвал пакуты Госпада, паведамляе catholic.by.

Завяршылася набажэнства ля касцёла Узвышэння Святога Крыжа, дзе пасля адбылася святая Імша.

Публічнае вызнанне веры ў выглядзе Крыжовай працэсіі па горадзе баранавіцкія каталікі ладзяць другі раз.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі