Полацкі манастыр мае намер пашырацца за кошт суседніх жылых кварталаў

polockПолацкі праваслаўны Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр мае намер рэалізаваць цалкам выкупіць суседні квартал, у т. л. слынны будынак Ляснога коледжа.

Нягледзячы на ​​тое, што прынятая ў 2012 годзе праграма, згодна з планам якой на прылеглай да манастыра тэрыторыі планавалася ўзвядзенне гасцінічнага комплекса з плывучым рэстаранам, пракатам лодак і верталётнай пляцоўкай, на сённяшні дзень знятая з парадку дня, насельнікі манастыра працягваюць пашыраць тэрыторыю, выкупляючы хаты палачанаў, паведамляе naviny.by.

Планы адсялення жыхароў з дамоў невялікага квартала, прылеглага да манастыра, у 2012 годзе выклікалі пратэсты іх уладальнікаў, аднак нават зварот да прэзідэнта Беларусі не змяніў бачання праекта. Сёння працягваюцца пошукі інвестара для ўзвядзення турыстычнага квартала.

Па ініцыятыве ігуменні манастыра вядуцца перамовы з уладальнікамі аб выкупе дамоў, аднак значная частка жыхароў палічыла б за лепшае застацца ў сваіх дамах. Канфліктная сітуацыя ўскладняецца тым, што кіраўніцтва горада не дазваляе жыхарам праводзіць рэканструкцыю сваіх дамоў, сцвярджаючы, што ў бліжэйшы час яны будуць знесеныя.

Набытыя ў абмен на куплю гарадскіх кватэраў хаты насельнікі манастыра добраўпарадкаюць, у некаторых з іх ужо могуць размяшчацца паломнікі. Таксама ў сферу інтарэсаў манастыра ўваходзіць Лясны коледж, які знаходзіцца па суседстве.

Да закрыцця манастыра ў 1924 спрэчныя тэрыторыі сапраўды належалі мясціне. «Мы паволі выкупляем тое, што было манастырскім, – кажа ігумення Еўдакія. – Выкупілі дом святара, манастырскі дом, дзе было шэсць кватэраў. З Божай дапамогай паволі купляем людзям кватэры і атрымліваем нашае кроўнае».

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі