Прыхаджане Зэльвы на памяць нашчадкам высадзілі ля храма кедры

hramУ Зэльве прыхаджане праваслаўнага Траецкага храма 21 сакавіка адзначылі Сусветны Дзень лесу, высадзіўшы на царкоўнай тэрыторыі кедравую прысаду.

Разбіццё кедравай прысады – чарговы крок у увасабленні задумы дызайнерскага парадкавання тэрыторыі храма. Паводле задумы настаяцеля храма пратаіерэя Георгія Субаткоўскага, менавіта кедры, якія жывуць больш за тысячу гадоў, будуць асабліва красамоўна нагадваць нашчадкам пра сённяшніх прыхаджанаў. Уладальнік мясцовага гадавальніка Міхаіл Жыдок запэўнівае, што ўжо праз дзесяць гадоў на дрэвах з’явяцца першыя гузы з арэхамі, паведамляе orthos.org.

З прыходам вясны аднавіліся таксама рамонтныя работы ў Спаса-Ўзнясенскім храме ў Капылі. На працягу апошняга тыдня прыхаджане замянілі дах у паўночнай частцы храма і ўсталявалі новы крыж. Аднавіліся і ўнутраныя аздобныя працы, якія плануецца завяршыць да юбілею храма, што з’яўляецца помнікам архітэктуры XIX стагоддзя. У 2016 годзе храму споўніцца 150 гадоў, паведамляе sluck-eparchiya.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі