У Гомелі мусульмане хочуць адкрыць мячэць з чатырма мінарэтамі

мусульманеУ Гомелі складское памяшканне, дзе ўлады дазволілі мусульманам праводзіць рэлігійныя служэнні, знаходзіцца ў стадыі рэканструкцыі. Пакуль будынак афіцыйна не з’яўляецца мячэццю, але ў перспектыве мусульмане плануюць зарэгістраваць яго і прыбудаваць чатыры мінарэты. Таксама плануецца адкрыць дзве крамы з халяльнай прадукцыяй.

Мусульманская абшчына была зарэгістраваная ў Гомелі дзесяць гадоў таму. У горадзе налічваецца каля 3 тыс. мусульман, але наведваюць сходы абшчыны для здзяйснення намазаў каля 120 чалавек, паведамляе БелаПАН.

На ўсёй тэрыторыі Беларусі на сённяшні дзень пражывае каля 30 тыс. мусульман, дзейнічаюць 11 мячэцяў і малітоўных дамоў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі