У Лідзе пройдзе дыяцэзіяльная сустрэча лекараў-каталікоў
Сустрэча католікаў – лекараў і супрацоўнікаў дамоў сацыяльнай апекі Гродзенскай дыяцэзіі адбудзецца 11 красавіка ў касцёле Святой Сям’і ў Лідзе.
Ініцыятарам тэматычнай сустрэчы «Медыцынскія і духоўныя аспекты дэпрэсіі» выступіла гродзенскае Душпастырства аховы здароўя, узначаліць сустрэчу біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Падчас сустрэчы адбудуцца канферэнцыя, Святая Імша, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта, сакрамэнт пакаяння, нефармальныя камунікаванні. Падрабязная праграма маецца на сайце catholic.by.
Сваё бачанне на праблему дэпрэсіі і хрысціянскія шляхі яе пераадолення выкладуць душпастыр Службы аховы здароўя кс. Мікалай Ціхановіч, кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт, заг. кафедры псіхатэрапіі і наркалогіі Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта В. Карпюк, магістр псіхалагічных і педагагічных навук сястра Паўла Бобэр з Кангрэгацыі Сясцёр Місіянерак Святой Сям’і. Удзел прыме таксама дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Выйшла кніга пра біблійны канон у хрысціянскіх канфесіях 20.05.2022 16:15
- У Жыровічах праходзяць урачыстасці ў гонар абраза Маці Божай 20.05.2022 15:00
- Пінскай епархіяй будзе часова кіраваць архіепіскап Брэсцкі 19.05.2022 19:20
- Гродзенскага святара, які публікаваў гімн «Магутны Божа», звольнілі з прыхода 19.05.2022 14:52
- У Нігерыі мусульмане забілі камянямі студэнтку-хрысціянку па абвінавачванні ў богахуленні 19.05.2022 14:08
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)