20 новых ліній сартавання смецця пабудуюць у Беларусі ў 2015 годзе

мусор в лесуУ Беларусі ў 2015 годзе хочуць пабудаваць каля 20 новых ліній сартавання смецця ў невялікіх населеных пунктах. Пра гэта журналістам паведаміў намеснік міністра ЖКГ Анатоль Шагун.

Гэта дазволіць больш якасна забяспечваць сартаванне адходаў і здабываць з іх другасныя матэрыяльныя рэсурсы, сказаў Анатоль Шагун, перадае БЕЛТА.

ЖКГ таксама працуе над магчымасцю атрымання з камунальных адходаў паліва для цэментных заводаў краіны. Тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне і агульны бізнэс-план ужо зроблены для Гродзенскай вобласці, для прадпрыемства “Краснасельскбудматэрыялы”.

Аднак тут яшчэ трэба будзе правесцi вялікую працу па праектаванні неабходнага абсталявання і яго экалагічнай сертыфікацыі, паведаміў Анатоль Шагун.

Сістэмы паасобнага збору смецця будзе ўдасканальвацца. Ужо збіраецца шляхам паасобнага збору каля 80 тыс. тон у год. Трэба выкарыстоўваць падыходы краін Еўрасаюза: укараняць кантэйнеры большага аб’ёму, нармальна арганізаваць працу па асобным зборы адходаў, весці тлумачальную працу з насельніцтвам, лічыць Анатоль Шагун.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі