Беразвецкі жаночы манастыр просіць аб матэрыяльнай дапамозе

Glubokoe_8З просьбай аб матэрыяльнай дапамогі да вернікаў звярнуліся насельніцы праваслаўнага жаночага Беразвецкага манастыра, заснаванага 10 гадоў у Глыбокім па благаславенні архіепіскапа Полацкага і Глыбоцкага Феадосія, калі ў Глыбокае прыехалі некалькі сясцёр полацкага Спаса-Ефрасіннеўскага жаночага манастыра на чале з ігуменняй Анфісай (Шавярдзяевай).

У ацалелых храмавых пабудовах, што належалі праваслаўнай царкве ў пачатку ХХ стагоддзя, сёння размешчаная турма, таму манахіні былі вымушаныя асвойтваць новую тэрыторыю непадалёку. На працягу дзесяцігоддзяў былі ўзведзеныя дамавы храм свяціцеля Ціхана Задонскага, жытло для сясцёр і некалькі гаспадарчых пабудоваў, аднак надзённай задачай застаецца завяршэнне будаўніцтва галоўнага храма Архістратыга Міхаіла, узвядзенне паўнавартаснага жылога корпуса і добраўпарадкаванне тэрыторыі. Дапамагчы манахіням матэрыяльна можна, скарыстаўшыся рэквізітамі, пададзенымі на сайце eparhia992.by.

Гісторыя манастыра адлюстроўвае ўсе перыпетыі канфесійных узаемаадносін у Беларусі. У 1634 годзе маёнтак Беразвечча разам з пабудаванай у ім праваслаўнай царквой было падоранае яго ўладальнікам Язэпам Корсакам грэка-каталікам, якія заснавалі ў ім мужчынскі базыльянскі манастыр. Пасля Полацкага сабора манастыр перайшоў у рукі праваслаўнага духавенства, у 1874 годзе ён быў скасаваны указам Сінода, у пачатку XX стагоддзя тут атабарыўся жаночы праваслаўны манастыр і манастырская школа для 35 выхаванак. У 1919 годзе царква перайшла да каталікоў і была асвечаная як касцёл апосталаў Пятра і Паўла. Пасля акупацыі тэрыторыі савецкімі войскамі ў 1939 годзе ў манастыры знаходзілася турма НКУС, у якой утрымліваліся 2000 зняволеных. У верасні 1941 года нямецкія акупанты стварылі ў сценах манастыра лагер масавага знішчэння савецкіх ваеннапалонных – шталаг № 351. Пацярпелы ў 1944 годзе касцёл быў узарваны ў 1970 годзе.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі