Новае прадпрыемства Логвінава зарэгістравана ў Дзяржрэестры выдаўцоў

LogМіністэрства інфармацыі Беларусі зарэгістравала прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Логвінаў» у Дзяржаўным рэестры выдаўцоў, вытворцаў і распаўсюджвальнікаў друкаваных выданняў.

БАЖ паведамляе, што прадпрыемства зарэгістравана 16 сакавіка як распаўсюднік друкаваных выданняў. Пра гэта стала вядома з ліста Міністэрства інфармацыі за пoдписью першага намесніка міністра Ігара Луцкага.

Як раней паведамляла Крыніца, 9 студзеня 2015 года эканамічны суд Мінска прыняў рашэнне аб спагнанні з уладальніка кнігарні Ігара Логвінава 30 базавых велічынь (5,4 млн рублёў) за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць і канфіскаваць даход, атрыманы юрыдычнай асобай ў 2014 годзе (больш 960 млн рублёў).

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі