У Беларусі распрацоўваюць прапановы па новай амністыі зняволеных

фота www.sb.by
фота www.sb.by

МУС Беларусі сумесна з Генеральнай пракуратурай выступілі з ініцыятывай аб правядзенні ў 2015 годзе амністыі зняволеных. Адпаведны законапраект павінен паступіць у парламент не пазней за 16 красавіка.

Аб будучай амністыі было заяўлена 24 сакавіка ў ходзе гарачай тэлефоннай лініі, якую па ініцыятыве рэдакцыі «СБ. Беларусь сёння” правялі начальнік ДВП МУС Сяргей Дарошка і начальнік аддзела па наглядзе за законнасцю выканання крымінальных пакаранняў Генпракуратуры Юрый Гарошка.

Адказваючы на пытанні, Сяргей Дарошка растлумачыў што, як правіла, найчасцей амністыі прымеркаваныя да важных дзяржаўным датаў: «Уся Беларусь рыхтуецца да 70-годдзя Дня Перамогі. Гэтую дату таксама чакаюць і ў месцах адбыцця пакарання. Сёння мы можам з вялікай упэўненасцю казаць, што амністыя ў гэтым годзе адбудзецца». Выказванне кіраўніка Дэпартамента выканання пакаранняў МУС падтрымаў пракурор, удакладніўшы, што над законапраектам яшчэ трэба шмат папрацаваць, неабходна вывучыць, якія менавіта артыкула падпадуць пад гэты гуманны акт.

Улічваючы месца правядзення (калонія №22 у пасёлку Ваўчыныя Норы, перапрафіліраваная для ўтрымання нарказлачынцаў), тых, хто тэлефанаваў на гарачую лінію цікавіла, ці падпадуць пад амністыю асуджаныя па артыкуле 328 КК Беларусі (незаконны абарот наркотыкаў). Сяргей Гарошка адказаў, што найбольш верагодна амніставанне асуджаных па першых частках гэтага артыкула. Яны датычацца так званых «спажыўцоў». Але ў цэлым, адзначыў кіраўнік ДВП, асуджаныя па наркатычных артыкулах наўрад ці могуць разлічваць на скарачэнне тэрміна пакарання або яго адмену.

Усяго за паўтары гадзіны гарачай лініі было зададзена больш за 40 пытанняў, падрабязныя адказы на якія рэдакцыя газеты плануе апублікаваць у бліжэйшы час.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі