У Пакістане ў адказ на самасуд над талібамі арыштаваныя сотні хрысціянаў

lahorАдказам паліцыі ў пакістанскім Лахоры на самасуд над двума талібамі, падазраванымі ў тэракту 15 сакавіка, сталі масавыя арышты хрысціянаў.

Паліцэйскія рэйды з арыштамі 200 чалавек прайшлі ў хрысціянскіх кварталах пасля таго, як прыхаджане цэркваў, у якіх здзейснілі выбухі тэрарысты-смяротнікі, лінчавалі двух мусульманаў, западозраных у датычнасьці да злачынстваў. Рэлігійныя лідэры і палітычныя актывісты патрабуюць неадкладнага вызвалення ўсіх арыштаваных, паведамляе fides.org.

Паліцыя хавае месцазнаходжанне арыштаваных, сем’ям затрыманых адмаўляецца ў інфармацыі пра іх. Сітуацыя ў горадзе застаецца напружанай, яго пакідаюць жыхары, баючыся новых сутыкненняў.

15 сакавіка два тэрарысты-смяротнікі ўзарвалі сябе ля ўваходу ў каталіцкі і пратэстанцкі храмы ў раёне Ёханабад ў Лахоры. Усяго загінула 19 хрысціянаў, больш за 70 атрымалі раненні. Адказнасць за выбух узяла на сябе групоўка “Техрик-э-Талібан Пакістан – Джамаат вул-Ахрар».

У каталіцкай царкве колькасць ахвяраў аказалася значна меншай, чым у пратэстанцкай, дзякуючы ахоўніку царквы 19-гадоваму Аккашу Башыру, які накрыў сабой шахіда-смяротніка на ўваходзе ў царкву. Малады ахоўнік абняў тэрарыста ў момант самападрыву, чым выратаваў мноства жыццяў.

Аккаш Башыр пражываў у хрысціянскім раёне Ёханнабадзе, скончыў салезіянскую мастацкую школу.

Панхиду аб загінулых 17 сакавіка ўзначаліў арцыбіскуп Лахорскі Себасцьян Шо.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі