Выстава жывапісу “На святым Афоне» i філатэлістычная выстава адкрылiся ў Мінску

Vistavka_givopisi_Na_svyatom_Afone_otkrilasbigВыстава карцін грэцкага мастака Аляксандраса Каяса «На святым Афоне» адкрылася для наведвальнікаў Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі 25 сакавіка.

Як паведамілі ў навукова-асветніцкім аддзеле музея, экспазіцыя прымеркавана да 80-годдзя з дня нараджэння мітрапаліта Філарэта, ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.

Выстава, на якой прадстаўлены 23 жывапісныя творы, працягнецца па 27 красавіка.

Аляксандр (Аляксандрас) Каяс – іканапісец, партрэтыст і пейзажыст, член Саюза мастакоў Паўночнай Грэцыі і Палаты выяўленчых мастацтваў Грэцыі.

З 1972 года па 1992 год Аляксандр Каяс распісаў многія храмы ў гарадах Грэцыі. Ён плённа працаваў на Святой Гары Афон. З 1995 года мастак выкладаў у розных ВНУ горада Салонікі.

З сярэдзіны 1990-х гадоў ён больш часу надае станковага жывапісу. Мастак распрацаваў унікальную аўтарскую тэхніку. Выкарыстоўваючы пясок з гары Афон і змешваючы яго з акрылам, ён стварае непаўторную фактурность. Аляксандр Каяс з’яўляецца адзіным мастаком, якi дапушчаны на Афон пісаць сцэны з жыцця манахаў, часцяком схаваныя ад вачэй паломнікаў.

Працы Аляксандра Каяса знаходзяцца ў прыватных зборах Грэцыі і замежжа. Адно з яго палотнаў размешчана ў Афіцыйнай рэзідэнцыі прэзідэнта Грэчаскай Рэспублікі ў Афінах.

Выстава ў Мінску працуе з 11:00 да 19:00, выхадны – аўторак; напярэдадні святаў: з 11:00 да 18:00.

У Нацыянальным мастацкім музеі таксама адкрылася філатэлістычная выстава «Беларусь праваслаўная», падрыхтаваная міністэрствам сувязі і інфармацыі Беларусі і РУП паштовай сувязі «Белпошта».

21 сакавіка Мінсувязі выпусціла ў абарачэнне паштовы блок «архіпастырскага служэння на Беларускай зямлі Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі мітрапаліта Філарэта».

Тэма Праваслаўя даволі часта адлюстроўваецца на дзяржаўных знаках паштовай аплаты. Усяго з 1992 года больш за 60 беларускіх марак было прысвечана гісторыі Праваслаўя на нашай зямлі.

Паводле слоў першага намесніка міністра сувязі Дзмітрыя Шадко, цікавасць заўсёды выклікалі праекты, прысвечаныя вядомым беларускім праваслаўным асветнікам (Еўфрасінні Полацкай і Кірылу Тураўскаму, Канстанціну Астрожскаму і Сімяону Полацкаму), праваслаўным храмам.

Паралельна з гэтым праектам у рамках вялікай выставы сакральнага мастацтва, праходзіць экспазіцыя царкоўных адзення, вырабленых у Швейнай майстэрні Дома Міласэрнасці, і выстава дэкаратыўных пано Любові Кірылавай і Уладзіміра Сінельнікава з выявамі мінскіх храмаў.

Па матэрыялах sobor.by

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі