Біскуп Пінскі: у буйных гарадах Гомельшчыны і Берасцейшчыны не хапае 15 касцёлаў

bud
Касцелы не павінны быць вялікімі, але даступнымі жыхарам мікрараёнаў

Біскуп Пінскі Антоній Дзям’янка правёў шэраг сустрэчаў з уладамі Гомельскай вобласці па пытаннях будаўніцтва новых каталіцкіх храмаў у Гомелі, Мазыры і Светлагорску, і выказаў спадзяванне, што праблема патрэбы ў новых сакральных пабудовах будзе вырашацца.

Таксама, на думку біскупа, патрэба ў новых храмах востра стаіць у Брэсце, Пінску, Баранавічах, Кобрыне. Сёння завяршаецца будаўніцтва касцёла ў Жлобіне, асвечаная дзялка зямлі пад пабудову касцёла ў Пінску, але гэтага недастаткова, бо масавы пераезд вясковых вернікаў у буйныя гарады патрабуе новых святыняў, паведамляе be.radiovaticana.va.

“Агульнаеўрапейскія тэндэнцыі ўнутранай міграцыі насельніцтва актуальныя і ў Беларусі: вёскі выміраюць, іх жыхары ўсё часцей пераязджаюць у гарады, – кажа біскуп Пінскі. – Маладыя людзі, а таксама вернікі сярэдняга ўзросту перабіраюцца жыць у новыя мікрараёны вялікіх гарадоў. Сёння ў новых мікрараёнах самых буйных гарадоў трэбна пабудаваць мінімум яшчэ 15 святыняў. Мы не хочам будаваць вялікіх касцёлаў, напрыклад, як Пінская катэдра, – патрэбныя храмы меншых памераў. І бачым, што там, дзе ўжо збудаваныя такія касцёлы, напрыклад, у Брэсце касцёл святога Юзафа ці ў Баранавічах касцёл Маці Божай Фацімскай – яны адразу запаўняюцца вернікамі”.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі