Дабрачынную акцыю «Велікодны падарунак» правядуць у Мiнску перад Пасхай

7З 28 сакавіка па 5 красавіка праводзіцца дабрачынная асветніцкая акцыя «Велікодны падарунак».

Яе арганізуюць валанцёры братэрства ў гонар Святога апостала Іаана Багаслова Мінскай Епархіі БПЦ, прыход Храма Уваскрэсення Хрыстова Мінска, братэрства Слуцка-Салігорскай дыяцэзіі і братэрства ў гонар Святога Мікалая Японскага пры прыходзе іконы Божай Маці «Збавіцелькі» у Жодзіне.

Падчас акцыі будуць збіраць: прадметы асабістай гігіены, падгузнікі для дарослых і дзяцей, цацкі, канцылярскія і друкаваныя тавары, бакалейныя вырабы, батарэйкі, навушнікі, лямпачкі, радыё, шкарпэткі, пальчаткі, ніжнюю бялізну, прасціны, пялёнкі.

Усе ахвяраванні можна будзе перадаць 28, 29 сакавіка, 4 і 5 красавіка ў сетцы крамаў «Віталюр» па адрасах у Мінску: вуліца Рафіева, 56, Жыновіча, 7, Ігуменскі тракт, 11 у месцах збору акцыі «Велікодны падарунак», паведаляе bratstvo.by.

Пасля завяршэння збору падарункаў у гіпермаркетах ахвяраванні можна будзе перадаць у офіс Моладзевага праваслаўнага Брацтва апостала Іаана Багаслова па адрасе: вул. Кірылы і Мяфодзія, 5, к.5. (Будынак Свята-Духава кафедральнага сабора Мінска).

Усе пакупнікі крамы змогуць задаць валанцёраў пытанні па асновах праваслаўнай веры, царкоўным таямніцам і жыццю ў царкве. Падчас збору падарункаў валанцёры будуць запісваць ўсіх жадаючых ахвярадаўцаў і членаў іх сем’яў у спіс на «Малебен аб здароўі».

У канцы красавіка ў Мінску, Слуцку, Салігорску, Нясвіжы і Магілёве будуць адслужаны падзячныя малебны з ​​памінаннем усіх ахвярадаўцаў акцыі.

Пасля акцыі па зборы падарункаў валанцёры правядуць тэатралізаваныя паказы ў розных сацыяльных установах і перададуць усе сабраныя падарункі.

На ўсе пытанні з радасцю адкажуць: Павел Сяргееў, Старшыня Братэрства Іаана Багаслова, тэл. +375291227341, Pr@bratstvo.by

каардынатар акцыі Жадько Ангеліна +375 29 5626189 (па пытаннях валанцёрскага ўдзелу)

Сцёпіна Святлана +375 29 1204850

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі