Пракурор Марсэля: пілот пацярпелага крушэнне самалёта мог справакаваць катастрофу

mmytvd_w631h356
Пілот націснуў кнопку зніжэння па невядомай прычыне

Пракурор Марсэля Брыс Рабэн заявіў 26 сакавіка, што пілот самалёта Airbus А-320 Germanwings, які разбіўся ў Францыі, магчыма, свядома хацеў справакаваць катастрофу.

Паводле яго слоў, пілот націснуў кнопку для зніжэння вышыні па прычыне, пра якую пакуль невядома, але не выключана, што гаворка ідзе пра спробу знішчыць самалёт.

Пры праслухоўванні запісу з бартавога самапісца чуваць, як сыходзіць першы пілот, а другі застаецца адзін, прычым дыханне пілота чуваць да моманту крушэння, значыць, ён быў жывы, распавёў пракурор.

Другі пілот, 28-гадовы грамадзянін ФРГ Андрэас Любiц, не быў заўважаны ў сувязях з тэрарыстамі, адзначыў Брыс Рабэн.

Няма ніякіх падставаў на карысць таго, што гэта быў тэракт, заявіў пракурор. Ён пацвердзіў, што адкрыта афіцыйнае расследаванне справы аб наўмысным забойстве.

Па матэрыялах korrespondent.net

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі