У Беларусі пахаладае на пачатку наступнага тыдня

снег
Зімовае адзенне яшчэ спатрэбіцца

Невялікае пахаладанне прагназуюць у Беларусі на пачатку наступнага тыдня.

Як паведаміла галоўны сіноптык Белгідраметцэнтра Святлана Рыбакова, у суботу будзе яшчэ цёпла. Тэмпература паветра ўначы складзе 3-9 градусаў, а днём 8-15 градусаў цяпла, па паўднёвым усходзе да 17.

У нядзелю надвор’е крыху пагоршыцца, пахаладае. Уначы будзе ад -1 да 6, днём будзе 2-9 градусаў цяпла, па захадзе да 10-12 градусаў.

На пачатку наступнага тыдня чакаецца сырое ветранае надвор’е, дождж і мокры снег. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 1 да плюс 5 градусаў, днём 2-9 градусаў вышэй за нуль, па поўдні да 10-12 градусаў цяпла.

31 сакавіка і 1 красавіка чакаюцца ападкі, у асноўным дождж, узмацненне ветру парывамі да 15-20 метраў у секунду.

31 сакавіка ўначы будзе ад 0 да плюс 5 градусаў, днём 2-9 градусаў вышэй за нуль, па поўдні – 10-12 градусаў цяпла.

1 красавіка тэмпература паветра ў начны час складзе ад мінус 3 да плюс 4 градусаў, днём будзе 2-7 градусаў цяпла.

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі