У Францыі прынялі закон аб “зялёных дахах”
Новы закон, прыняты ў Францыі на мінулым тыдні, абавязвае ўладальнікаў нерухомасці ў камерцыйнай зоне пакрываць дахі будынкаў альбо раслінамі (так званыя «зялёныя дахi»), альбо сонечнымі панэлямі.
«Зялёныя дахi» забяспечваюць тэмпературную ізаляцыю, змяншаюць колькасць энергіі на абаграванне будынка зімой ці астуджэнне летам.
Таксама такi дах здымае праблему лішку дажджавой вады, якая сцякае з дахаў будынкаў у ліўневую каналізацыю. Птушкі могуць гнездавацца на дахах будынкаў. Такім чынам ствараецца падабенства гарадскіх джунгляў.
Законапраект прапанавалі прадстаўнікі прыродаахоўных арганізацый (у першапачатковым выглядзе ён абавязваў пакрываць усю плошчу даху будынка зялёнымі насаджэннямі).
Парламентарыі знізілі колькасць патрабаванняў да ўладальнікаў будынкаў, і ў прынятым законе ўладальніка камерцыйнай нерухомасці абавязваюць пакрыць толькі частку даху будынка зялёнымі насаджэннямі. Замест гэтага ўладальнік можа ўсталяваць сонечныя панэлі.
«Зялёныя дахi» распаўсюджаныя ў Германіі, Аўстраліі і некаторых гарадах Канады, а таксама ў Нарвегіі.
Па матэрыялах geektimes.ru
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)