У Расонскай бібліятэцы прайшла чытацкая вечарына з удзелам святара
Чытацкая вечарына «Духоўных кніг боская сіла» прайшла 24 сакавіка ў Расонскай цэнтральнай раённай бібліятэцы з удзелам настаяцеля праваслаўнага храма Узнясення Гасподняга пратаіерэя Аляксандра Гардзевіча.
Работнікі бібліятэкі падрыхтавалі выставу навінак праваслаўнай літаратуры, а таксама старых богаслужбовых кніг і прагляд фільма пра гісторыю кнігадрукавання. Перад чытачамі выступілі а. Аляксандр і мясцовыя літаратары, паведамляе eparhia992.by.
У Драгічыне ў цэнтральнай раённай дзіцячай бібліятэцы ў гэты дзень адбыўся Урок духоўнасці, падрыхтаваны сёстрамі міласэрнасці Срэценскага храма для вучняў пачатковых класаў СШ №1 і №2. Асноўнай тэмай стаў аповед пра князя Уладзіміра – Хрысціцеля Русі, таксама дзеці пазнаёміліся з кнігамі з прыходскай бібліятэкі “Лампадка духоўнасці”, паведамляе ekklisia.by.
У Баранавіцкім ліцэі машынабудаўнікоў 23 сакавіка адбылася сустрэча студэнтаў з кіраўніком місіянерскага аддзела Пінскай епархіі пратадыяканам Андрэем Гарбуновым, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння свяціцеля Феафана (Говорова) Затворніка Вышынскага, аўтара сходу лістоў «Што ёсць духоўнае жыццё і як на яго настроіцца», паведамляе pinskeparh.by.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Пачаўся міжнародны конкурс дзіцячых малюнкаў «Красота Божьего мира» 01.07.2022 12:06
- Вернікаў царквы «Новае Жыццё» просяць пацвердзіць, што яны па-ранейшаму ў царкве 01.07.2022 10:14
- У Маладзечне асвяцілі кафедральны сабор 01.07.2022 07:12
- Верш беларускага святара паслужыў тэкстам антываеннай “Балады аб вайне” 30.06.2022 17:12
- Пастар Ганчарэнка: Бог здольны здзейсніць эканамічныя і палітычныя цуды 30.06.2022 16:05
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)