Хрысціянскі музыка Патліс правёў прабежку для мінчукоў (фотарэпартаж)

забег 14У чацвер, 26 сакавіка, у Мінску адбылася новая трэніроўка руху #followminsk. На гэты раз удзельнікі акцыі беглі за вядомым хрысціянскім музыкам Аляксандрам Патлісам. Удзельнікі прабежкі, сабраўшыся ля цэнтральнага ўваходу ў Парк Горкага, пераадолелі разам каля пяці кіламетраў.

Затым аматары здаровага ладу жыцця вярнуліся да пачатковай кропки дыстанцыі, дзе выпілі гарачай гарбаты, а Аляксандр Патліс выканаў ужывую песню «Любоў у далонях».

Тыя, хто ўдзельнічаў у забегу ўпершыню і пераадолеў ўсю дыстанцыю, атрымалі ад арганізатараў шакаладкі.

Фота Надзеі Гацак

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі