Памёр прадстаяцель Асірыйскай Царквы Усходу
26 сакавіка на 80-м годзе жыцця памёр Каталікос-Патрыярх Асірыйскай Царквы Усходу Мар Хнанья Дынха IV. Іерарх памёр у клініцы горада Рочэстар, штат Мінесота, у ЗША, паведамляе Асырыйская грамадская арганізацыя “Бнета”.
Мар Хнанья Дынха IV нарадзіўся ў 1935 годзе ў вёсцы Дарбендок (Ірак). У 1949 годзе быў пасвечаны ў дыякана, у 1957-м – ў святара і накіраваны на служэнне ў Іран. У 1962 годзе ў Тэгеране пасвечаны ў біскупа. Пасля ўзначаліў мітраполію Ірана і Тэгерана, якая пуставала з 1915 года, заснаваў духоўную семінарыю і выступіў у абарону асірыйскіх нацыянальных правоў і інтарэсаў.
Пасля забойства Патрыярха Асірыйскай Царквы Усходу Мар Ішаі Шымуна ў 1975 годзе абраны новым Патрыярхам. Інтранізацыя адбылася ў 1976 годзе ў Лондане. У сувязі з нестабільнасцю ў рэгіёне кафедра Патрыярха знаходзілася ў Чыкага (ЗША). Падтрымліваў цесныя адносіны з Каталіцкай, праваслаўнымі і ўсходнімі хрысціянскімі Цэрквамі. У 2006 годзе здзейсніў гістарычны візіт у Ірак.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)