Беларусаў запрашаюць сабраць «Велікодную скрыначку» дзяцям-інвалідам Слуцкага раёна
Пра пачатак дабрачыннай акцыі «Велікодная скрыначка» 26 сакавіка абвесціў Аддзел па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльным служэнні Слуцкай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы. У межах акцыі будуць збірацца велікодныя падарункі для дзяцей-інвалідаў з сацыяльных устаноў Случчыны.
Каб прыняць удзел у зборы «Велікоднай скрыначкі», трэба звязаць або набыць дзіцячыя шкарпэтачкі, калготкі, ніжнюю бялізну, шапачкі, заколкі, гумачкі. Усё гэта трэба спакаваць у пасылку і выслаць на адрас 223610, г. Слуцк, вул. М. Багдановіча, 9 з паметкай: Слуцкая епархія, аддзел па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльным служэнні.
З ініцыятывай збору «Велікоднай скрыначкі» духавенства Слуцкай епархіі звярнулася да грамадскасці праз сацыяльныя сеткі vk.com і ok.ru.
Адначасова ва ўсіх праваслаўных храмах Слуцка з 23 сакавіка па 30 красавіка пройдзе дабрачынная акцыя «Велікодны падарунак». Удзельнікі могуць прынесці ў любы праваслаўны храм горада цацкі, прадметы асабістай гігіены, канцылярскія тавары, адзенне, абутак, прадукты харчавання, прысмакі, чай. Аддаць ахвяраванні можна ў свячны шапік, паведамляе sluck-eparchiya.by.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Пачаўся міжнародны конкурс дзіцячых малюнкаў «Красота Божьего мира» 01.07.2022 12:06
- Вернікаў царквы «Новае Жыццё» просяць пацвердзіць, што яны па-ранейшаму ў царкве 01.07.2022 10:14
- У Маладзечне асвяцілі кафедральны сабор 01.07.2022 07:12
- Верш беларускага святара паслужыў тэкстам антываеннай “Балады аб вайне” 30.06.2022 17:12
- Пастар Ганчарэнка: Бог здольны здзейсніць эканамічныя і палітычныя цуды 30.06.2022 16:05
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)