У Радуні біскуп Станеўскі маліўся за спачылага ксяндза прэлата Казіміра Шаняўскага

kazimirКаталікі з парафіі Маці Божай Ружанцовай у Радуні на Гарадзеншчыне 25 сакавіка маліліся ў інтэнцыі спачылага 10 гадоў таму былога пробашча ксяндза прэлата Казіміра Шаняўскага. Урачыстую Святую Імшу ўзначаліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.

Узгадваючы ксяндза прэлата Казіміра Шаняўскага, біскуп Юзаф Станеўскі адзначыў, што гэты святар у свой час пачуў голас Хрыста і адказаў на яго жаданнем служыць Богу і людзям. Пасля Імшы адбылася малітва на месцы пахавання кс. Казіміра Шаняўскага каля святыні, паведамляе catholic.by.

У гэтым годзе будзе адзначацца 100-годдзе з дня нараджэння ксяндза Казіміра Шаняўскага, які паходзіць з Марыямпальскай парафіі Львоўскай дыяцэзіі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі