Эксперт: Напружанасць на Блізкім Усходзе будзе нарастаць
Суніцкая Саўдаўская Аравія разам з саюзнікамі пачала 26 сакавіка бамбаванні мяцежнікаў-хусітаў (шыітаў) у Емене, якіх падтрымлівае шыіцкі Іран. У той жа час захоўваецца напружанасць паміж сунітамі і шыітамі ў Ліване, зусім нядаўна саудаўцы задушылі шыіцкія паўстанні ў Бахрэйне. Якая верагоднасць, што аперацыя ў Емене прывядзе да эскалацыі міжмусульманскага канфлікту на Блізкім Усходзе? Ці магчымы ў найбліжэйшай будучыні гарачы канфлікт паміж звышдзяржавамі ісламскага свету? Адказы на гэтыя пытанні карэспандэнт КРЫНІЦА.INFO шукаў разам з дырэктарам Цэнтра стратэгічных і знешнепалітычных даследаванняў Арсенем Сівіцкім.
«Вострую фазу рэгіянальнага супрацьстаяння паміж шыіцкім Іранам і суніцкай Саудаўскай Аравіяй мы назіраем апошнія некалькі гадоў, пачынаючы з сірыйскага крызісу 2011 года. Ён, нагадаю, быў справакаваны, у тым ліку манархіямі Персідскай затокі, уключаючы Саудаўскую Аравію, і накіраваны на тое, каб падарваць рэгіянальныя пазіцыі Ірана (бо рэжым Башара Асада з’яўляецца галоўным іранскім саюзнікам у гэтым рэгіёне)», – сказаў Арсень Сівіцкі. Эксперт дадаў, што паўстанне праіранску арыентаваных хусітаў ў Емене можна назваць своеасаблівым адказам на ўмяшанне Саудаўскай Аравіі ў сірыйскі крызіс.
«У апошні час мы назіраем узмацненне рэгіянальных пазіцый Ірана. Гэта звязана, у тым ліку з пачаткам дыпламатычнай разрадкі паміж Тэгеранам і Вашынгтонам, іх збліжэннем па шэрагу пытанняў рэгіянальнага парадку дня, уключаючы змаганне з «Ісламскай дзяржавай», – адзначыў кіраўнік даследчага цэнтра. Аналітык таксама ўдакладніў, што на гэтую ірана-амерыканскую разрадку вельмі нервова рэагуюць Саудаўская Аравія, Ізраіль, Пакістан і некаторыя іншыя дзяржавы, бо яны бачаць у гэтым пагрозу ўласнаму ўплыву ў рэгіёне.
Арсень Сівіцкі таксама звярнуў увагу на тое, што да гэтага часу Іран і Саўдаўская Аравія пазбягалі прамой ваеннай канфрантацыі, ведучы адзін з адным так званую апасродкаваную вайну (proxy war). Так, Саўдаўская Аравія падтрымлівала радыкальныя апазіцыйныя і ісламісцкія групоўкі ў Сірыі, у той час як Іран здолеў мабілізаваць і накіраваць для падтрымкі Башара Асада групоўку Хезбалах, а таксама элітныя падраздзяленні Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі.
«Я думаю, што цяпер у Емене мы можам назіраць адваротную сітуацыю: Іран падтрымлівае паўстанцаў хусітаў, у той час як Саудаўская Аравія са сваімі саюзнікамі па Радзе супрацоўніцтва арабскіх дзяржаў Персідскай затокі аказвае рэжыму Еменскага прэзідэнта Хадзі ваенную падтрымку (таксама як гэта робіць і Іран у дачыненні да Башара Асада)», – выказаў меркаванне аналітык.
На думку Арсеня Сівіцкага, у гэтай сітуацыі цалкам магчыма развіццё буйнога прамога рэгіянальнага канфлікту паміж Іранам і Саўдаўскай Аравіяй. «Пры гэтым, хутчэй за ўсё, гэтыя дзяржавы і далей будуць працягваць весці адзін супраць аднаго «proxy war » на знешніх рэгіянальных тэатрах, пазбягаючы прамой ваеннай канфрантацыі. Гэта звязана, у тым ліку з тым, што Саўдаўская Аравія змагла мабілізаваць дастаткова шырокую кааліцыю, уключаючы некаторыя дзяржавы Лігі арабскіх дзяржаў, для процідзеяння паўстанню хусітаў», – растлумачыў эксперт.
Сітуацыя ў блізкаўсходнім рэгіёне, на думку аналітыка, можа рэзка абвастрыцца ўжо летам гэтага года. Гэта будзе шмат у чым абумоўлена набліжэннем дэдлайну па рашэнні іранскай ядзернай праграмы, які намечаны на 1 ліпеня. «Аднак незалежна ад таго, ці ўдасца дасягнуць пагаднення паміж міжнароднай «шасцёркай» пасярэднікаў і Іранам, геапалітычная напружанасць у блізкаўсходнім рэгіёне ў любым выпадку будзе нарастаць», – рэзюмаваў Арсень Сівіцкі.
Марыя Дзмітрыева
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)