Пад Жабінкай на пераходзе пад коламі аўто загінула студэнтка

ДТПУ Жабінкаўскім раёне раніцай 27 сакавіка на 32 км аўтамабільнай дарогі М1/Е30 ля пасёлка Ракітніца машына збіла мясцовую жыхарку 1994 года нараджэння.

Дзяўчына пераходзіла дарогу па нерэгуляваным пешаходным пераходзе. Ударам яе адкінула на некалькі дзясяткаў метраў.

Як паведамілі ў УДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама, аўтамабіль Ford Mondeo, за рулём якога быў кіроўца 1993 года нараджэння, ехаў у бок Брэста па другой паласе руху.

Брыгада хуткай медыцынскай дапамогі спрабавала рэанімаваць дзяўчыну, але беспаспяхова: яна памерла на месцы здарэння.

Загінуўшая была студэнткай Баранавіцкага дзяржуніверсітэта і праходзіла ў Жабінкаўскім раёне вучэбную практыку.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі