Падаходны падатак для рэзідэнтаў і нерэзідэнтаў ПВТ застанецца ранейшым

nalogiУрад Беларусі 27 сакавіка абвесціў аб захаванні дзеючых умоваў працы ПВТ у частцы падаткаабкладання даходаў рэзідэнтаў і нерэзідэнтаў парка.

Прычынай зняцця з парадку дня прапановы аб павелічэнні для ПВТ стаўкі падаходнага падатку з 9% да 10%, сталі вынікі аналізу вынікаў працы парку, якія пацвярджаюць паступальнасць яго развіцця, у т. л. росту аб’ёму паступленняў падаходнага падатку на аднаго работніка і павелічэння ў 2014 годзе агульнай сумы адлічэнняў гэтага падатку ў параўнанні з папярэднім годам у 1,5 разы, паведамляе belta.by.

Таксама ўрад падкрэсліў, што чакае ад ПВТ больш інтэнсіўнага развіцця і адпаведнага ўкладу ў эканоміку краіны.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі