У Брэсце педафіла з Украіны асудзілі на 15 гадоў зняволення

судЗа гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару ў дачыненні да малалетняй дзяўчынкі суд Маскоўскага раёна Брэста прысудзіў 24 сакавіка 59-гадовага грамадзяніна Украіны да 15 гадоў, з адбыццём пакарання ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Пра гэта паведаміў старшы пракурор аддзела пракуратуры Брэсцкай вобласці Генадзь Буры.

22 сакавіка 2014 года жыхар Валынскай вобласці быў праездам у Брэсце. Каля прыпынку грамадскага транспарту мужчына падышоў да васьмігадовай дзяўчынцы. Ён схапіў яе за руку і сілком завёў у адну з устаноў горада і за лесвіцай здзейсніў дзеянні сэксуальнага характару насуперак волі дзіцяці. Дзяўчынка так спалохалася, што не магла крычаць аб дапамозе, перадае БелаПАН.

Злачынец затым знiк. Дзяўчынка расказала пра ўсё дарослым, што былi ва ўстанове і тыя выклікалі міліцыю. Пацярпелая апісала знешнасць мужчыны і пазнала яго на запісе камеры відэаназірання.

Педафіла абвясцілі ў вышук. Яго затрымалі 16 траўня 2014 года ў Расіі і экстрадавалі ў Беларусь. Экспертыза прызнала, што мужчына у стане свядомасцi.

Суд прызнаў яго вінаватым па ч. 3 арт. 167 КК.

З яго таксама возьмуць у лiк кампенсацыі маральнай шкоды ў карысць маці дзіцяці 100 млн рублёў.

Прысуд не ўступіў у законную моц і можа быць абскарджаны.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі